Кнiгi
Дзесьці – звычайныя,
дзесьці – цікавыя,
Дзесьці – прагорнуць б яе
праз старонку,
дзесьці наогул – ніякага толку.
Дзесьці – прыемна ў рукі узяць
Да спазаранку старонкі гартаць…
То кнігі, якія набылі мы ў краме…
А ёсць яшчэ кнігі, што пішам
мы самі.
Пад небам высокім,
і гэтак спрадвек
Стварае жыццё сваё сам чалавек.
А потым, аблокаў сярод залатых,
Гартае Гасподзь старонкі кніг тых.
З першай старонкі, і да апошняе
Бачыць ён думку і дзеянне кожнае!
Свидетельство о публикации №112080100323