Гомельшчыне

Што натхненне дае і раздолле
думкам, вершам, збалелай душы?
Дзе паветра і сонца даволі
ў разамлелай паўднёвай цішы?

Гэта край той даверлівай птушкі,
на руку што  гатова сесць.
І спакай нерэальны не руш ты:
неба сінь, зелень соснаў і медзь.

Гэты край, пацярпелы аднойчы
ад Чарнобыля, як праклён,
адзіноту нёс. А ўжо двойчы
не павінен ахвярай быць ён.
 
 


Рецензии
Прывiтанне роднай Гомельшчыне!

Димидов Константин   12.12.2020 22:02     Заявить о нарушении
Прывітанне земляку.Прыемна пачуць родную мову ў неабсяжнай віртуальнай прасторы. Дзе дакладней ваша малая радзіма, Канстанцін? І як далёка занёс вас вецер лёсу ад родных каранёў?
З павагай, Ларыса.

Лариса Винникова 2   15.12.2020 21:51   Заявить о нарушении
Добра ранiцы, Ларыса! Я нарадзiўся ў горадзе Жлобiне, ды жыў там працяглы час, пакуль не апынуўся ў Менску. Так што Радзiму я не пакiнуў)))

Димидов Константин   16.12.2020 07:31   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.