Босы жнiвень

Ужо буслы збіраюцца ў чароды,
а ў рабіны ружавеюць шчочкі.
І вось начамі з гэтае нагоды
слязіцца сталі зоркавыя вочкі.

Лісцік жоўты ў косах у бярозы,
буйна ўжо вяргіні зацвілі.
Жнівень зоркі ловіць, ходзіць босы,
каб слядоў яго мы не знайшлі.


Рецензии