Стручок з пачаткам па-беларуску
беларускага быліннага волата Пакацігарошка
Як так было ў новым свеце,
што кола не было ў ім?
І там жа ш сонца ёсць у небе.
А ноччу месяц колам тым.
На горных рэчках ёсць каменні,
якія тончацца вадой.
А потым коцяцца ўжо ш пэўна.
Ды й каляндар вядомы ж зноў.
І яйкі птушак, і дарогі.
Бо там былі і гарады.
Табу ва ў іх было на колы?
Праз іх бяда была ўсім?
Але ж былі там і ацтэкі,
і майя, інкі... Пасхі быў.
Няўжо ш ва ўсіх табу на гэта?
Дык хто ж ім так забараніў?
Калі ёсць колы - можна з'ехаць,
сабраўшы ўвесь амаль што скарб.
Тыранам людзі будуць верыць
пакуль ня ўсе сярод ахвяр.
Калумб адкрыў. Картэс з'явіўся.
І вера згінула ў багоў.
Царкоў, якім ахвярай сніўся
ўвесь новы свет, без ваяроў.
Не закаці і свой гарошак,
а пакаці яшчэ далей.
У ім наш свет, старых дарожак,
дзе кожны ўсіх багоў мацней.
Свидетельство о публикации №112072509206
Владимир Кабердин 19.08.2012 17:17 Заявить о нарушении