Мая Радзiма Беларусь!
У полi пастаю гадзiну,
А побач i душы нiводнай.
Ах, як жа я люблю Радзiму!
I жытам пахне так цудоўна,
Да рэчцы засталiся метры.
Я ў гэтай цiшынi бязмоўнай,
А твар мне грэе летнiм ветрам.
У маёй душы жывуць заўсёды
З радных мястэчак успамiны,
I хоць прайшлi дзяцiнства годы,
У сэрцы жыць яны павiнны.
На хустцы крынка з квасам хлебным,
Палi акроплены снягамi.
Мне гэта сонца будзе верным,
Я тут: мiж роднымi палямi.
Твае лясы - маё багацце,
О, як табою ганаруся!
I я кажу праз неба гладдзi:
"Мая Радзiма — Беларусь!"
Свидетельство о публикации №112072305022
Наталья Протасевич 5 14.10.2013 22:29 Заявить о нарушении