Вясковы ранак
Дзе красуе світанак ў рацэ.
Там рамонкі скідаюць пялёсткі -
Пра каханне варожаць ў руцэ.
Там гамоняць лісты на асінцы,
З ясным сонейкам раіцца цень,
І найлепшыя мары дзяцінства
Пачынаюць свой казачны дзень.
Свидетельство о публикации №112071909145