Адзiны мой...
стихи на белорусском языке
Усё таму, што ты ў мяне – адзіны…
Маланкай у сэрца бліснуў нечакана.
Ці бога дзякаваць мне за гадзіны,
Калі тваёй была жаданай і каханай?
На ростанях стаю. Завея плечы
Мне агарнула холадам трывог…
Усё мінае, толькі ёсць у свеце рэчы,
Якія б і ўсявышні адмяніць не змог.
З’яўляйся ў снах маіх салодкай мрояй,
Кранай душу маю і позіркам, і словамі…
Хачу не ведаць больш я супакою!
Хачу з табой ісці дарогаю жыццёваю…
Свидетельство о публикации №112071805981
С теплом. Оля.
Ольга Сафронова Таганрог 07.08.2012 21:39 Заявить о нарушении
Очень тебе рада!!!
Прости, что не сразу отвечаю - у меня гости! (приезжал Леонид с Ирой!!!!!!!!!)
Надежда Верас 09.08.2012 10:59 Заявить о нарушении