Закаханая я, закаханая!

Ясным сонцам са мной дзень вітаецца,
І праменні даверліва-п'яныя
Светла у сэрцы маім адгукаюцца:
"Закаханая я, закаханая!"

Ты ідзеш да мяне нездагадліва,
А я, ў лоўчым сілку затрыманая,
Паўтараю заклён мой дурманлівы:
"Закаханая я, закаханая!"

І, спрадвечнай журбой ахінуўшыся,
Неяк соладка ные душа мая.
З цэлым светам пяю, усміхнуўшыся:
"Закаханая я, закаханая!"

І, калі прыйдзе час на растанне нам,
Заглянуўшы ў вочы туманныя,
Пазычу табе добрай дарогі я,
Закаханаму, закаханаму.


Рецензии