Родная мова
Мова маёй мацi-
Ўпершыню цябе пачула
У бацькоўскай хаце.
Калыханку мне спявала
Любая матуля ,
З слоў карункi выплятала:
«Спi, дзiцятка, люлi.
Для цябе у небе свецяць
Месячык i зоры,
Дзед Мароз малюе спраўна
Срэбныя узоры.
Вунь газнiчка замiргала,
Спi, мая дачушка,
Падрасцеш, у свет вялiкi
Паляцiш жар-птушкай …»
Сон салодкi плюшчыў вочкi,
Поўзаў змрок па хаце
I гучала , як званочак,
Калыханка мацi.
Мова Янкi i Якуба,
Мова маёй мацi-
Ўпершыню цябе пачула
У бацькоускай хаце.
Ты мяне зачаравала
Чыстай прыгажосцю,
Гаспадыняй у сэрцы стала,
А не рэдкай госцяй.
Свидетельство о публикации №112071700403
Сэрца спявае, як чую размову.
Сам я па руску у жыццi размауляю,
Але сваю дзе б нi жыу памятаю.
Мова ты нашая, матчына мова.
Ты i кахання i дружбы аснова.
Ты нас натхняеш, цябе паважаем
У шчасцi i роспачы не забываем.
Вершы i песнi на мове складаем
Вяселлi i святы пад iх мы гуляем
Песнi па свеце гучаць, як званiцы
Узяушы пачатак з народнай крынiцы.
Мова ты нашая, матчына мова.
Ты i кахання i дружбы аснова.
Ты нас натхняеш, цябе паважаем
У шчасцi i роспачы не забываем.
Мовай сваёй я заужды ганаруся,
Мовай жыве увесь народ Беларусi.
Хваляй на мове хай песнi гучаць,
Мову любiць, шанаваць, вывучаць.
Мова ты нашая, матчына мова.
Ты i кахання i дружбы аснова.
Ты нас натхняеш, цябе паважаем
У шчасцi i роспачы не забываем.
Майкл Ганкин 08.02.2013 16:11 Заявить о нарушении
Мовай сваёй я заужды ганаруся,
Мовай жыве увесь народ Беларусi.
Надежда Чмара 08.02.2013 16:13 Заявить о нарушении