Вясновы перапалох
Усіх вінаваціць у сваіх няўдачах,
Кроплі дажджу ў ручаінкі збірае,
Ды капяжом, як на дудачцы, грае.
Плача Зіма па мінулых завеях,
Голай зямлёю на сонейку млее,
Будзіць ад сну амярцвелыя лозы…
Дзе ж вы прапалі,снягі ды марозы?
Плача Зіма аб нязбыўным спатканні,
Ветрам паўночным прызначаным уранні.
Усё пераблытала з тога адчаю:
Усё ёй нялюба, усё дакучае.
Плача Зіма ўжо тыдзень, няйначай:
Хто ёй за плённую працу аддзячыць?
Сонейка? Ветрык? А, можа, Завеі?
Досыць, зіма! Хай Вясна прыгажэе.
Свидетельство о публикации №112071404769
Святлана! Вершы на беларускай мове ў Вас атрымліваюцца больш багатыя і каларытныя, чым на рускай (мне так здалося). Таму - так трымаць! :-)
Демьянова Татьяна Дмитриевна 10.01.2013 22:58 Заявить о нарушении
Светлана Рыжкова 3 11.01.2013 20:53 Заявить о нарушении