Спой са мной
Станцуй са мной у гэты снегапад...
Пакінь другім бяду і адзіноцтва,
Пабудзь са мной, я вельмі буду рада!
Перасягні свае ты забароны і сумненні,
І апынісь ў палоне цемры дня.
Я буду ўсе з табой чакаць імгненні,
Што значацца як быццам для...
Тых поўных сіл парывам і натхнення,
Але ж забыла скрыпку і смычок...
Знікае прэч зямное прыцягненне,
Як быццам у бездань здзейснілі скачок.
І словы пустыя, усеж-ткі для кагосьці
Пачуццяў тых бясконцых мяккі смех.
Давай адпусцім іх, не трэба злосці,
І, можа, выпадзе наш першы снег...
Свидетельство о публикации №112071401295