***

Дакранаючыся пуантамі
Да халоднага тратуара,
Так няспешна сняжынкі падалі
З-пад высокай ссівелай хмары.

Накрывалі пяшчотна вуліцы,
Кожны дах аздаблялі з густам,
І прахожых у твар цалуючы,
Раставалі на цёплых вуснах,

Завірухаю хваляваліся
І кружыліся нада мною,
І шапталі усё:
- Спяшаешся
Красавік называць вясною!


Рецензии
Вашы вершы, Аксана, вельмі маляўнічыя. Так і хочацца патрымаць у руках выданне з ілюстрацыямі. Але у кожнага чытача яны будуць яшчэ і свае.
Пачала чытаць і прыйшло адчуванне, што гэта пра Вашы вершы: "Живопись – это поэзия, которую видят, а поэзия – это живопись, которую слышат". (Леонардо да Винчи).
Натхнення Вам!

Люба Солошина   09.01.2013 13:30     Заявить о нарушении