***

Над дымящимся стаканом
Остывающего чая
Слава Богу, понемногу
Будто вечер, засыпаю.
                А. Фет
    

***
Змрочна па-восеньску
Ціха і зімна.
Пояць да млоснасці
Коміны дымам.

Дождж ашалелы
Сцежку запэцкаў.
Хмарка прысела
Ў садзе суседскім.

Халаднавата.
Мроіцца лета.
Стыне гарбата,
Быццам у Фета.


Рецензии
Фантастыка! Проста неверагодна! Як прыгожа!

Вершы   22.02.2014 02:41     Заявить о нарушении
Дзякуй! Але гэта Афанасій Фет натхніў. Вельмі люблю яго лірыку.

Оксана Ярошенок   22.02.2014 09:07   Заявить о нарушении