Дачакалася!
Нібы на п'едэстал.
Ці бог Хаўронні дапамог,
Ці хтось другі прыўзняў?..
Са стога шмат чаго відаць:
Сцяжынка нацянькі,
Што з лесу йдзе праз сенажаць;
На сцежцы -мужыкі.
Ідуць, баўбочуць аб сваім,
Каб сон прагнаць з рання...
Пятро крычыць:"Пагодзь, Яўхім!
То ж далібог свіння!"
У мужыкоў здзірае дах
На дармавы сцягняк!!!
Свіння ж з бяспекай не ў ладах -
Не ўцяміць аніяк:
Аж лыч трымціць, бо пра яе
У мужыкоў размова,
І мары паплылі бы ў сне:
Адно мудрэй другога...
Прымроіўся калгасны храк -
Адзін на ўвесь свінарнік,
Бо ад напругі,небарак,
Сканаў яго напарнік.
Той свін не скажаш, што стары,
Ды, штось зусім убогі:
Ад "абавязкаў", без пары,
Вось-вось працягне ногі.
Навошта гэткія хракі?
Эх! Апрану я шорты
Ды ад вясковае тугі
Падамся на курорты...
Расчырванелася ад дум:
Яна ў кафэ, на пляжы,
То ля люстэрка мае тлум,
То важна ўголас кажа:
"Вось дачакалася і я!!!"
НЯДОЎГА МАРЫЛА СВІННЯ...
Свидетельство о публикации №112071302112
Светлана Рыжкова 3 28.12.2012 20:41 Заявить о нарушении