Вось такое лета

Зусім не чэрвеньская сцюжа.
На момант нават падалося:
Сад абляціць, замерзнуць лужы
І без чаргі надыдзе восень.

Як быццам невядомы нехта
Надвор’е пераблытаў раптам.
І на пялёсткі летніх кветак
Няшчадна сыпле небы градам.

Блукае наша лета недзе,
Каляндара не заўважае.
Трасуцца шыбы, стогне вецер,
І толькі снегу не хапае.


Рецензии
Цудоўна, Аксаначка! З надыходзячым Новым годам! Натхнення Вам і ўсяго найлепшага!)))

Лаззаро   26.12.2014 09:49     Заявить о нарушении
Дзякуй за водгук і віншаванне. Позна ўбачыла, але гэта толькі працягнула святочны настрой. І Вам усяго добрага і светлага.

Оксана Ярошенок   18.01.2015 18:02   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.