***

Нацягнуўшы чорную піжамку
З гузікамі зораў залатых,
Шэптам ноч спявае калыханку
І пад коўдры заганяе ўсіх.

Ноч аздобіць горада аблічча,
Ноч запаліць поўню і неон,
Нам прыгод падкіне рамантычных,
А дзятве падорыць добры сон.


Рецензии