З-пад,
(Минские хроники по-белорусски)
На ускраіне далёкай,
між баракаў і дамоў,
"палісаднікаў" і зорак,
лавак, траўкі і слупоў
жыў-быў стол адзін пад небам,
дзе дарослыя жылі;
мінчукі, з якімі летам
размаўляў ён на сваім.
Ён драўляны быў, у дошках.
Можа ў ім цвікі былі.
Я не памятаю проста,
бо занадта быў малы.
Але памятаю добра,
як на лаўке мы за ім
раскладалі панарошку
з сябруком працэсс гульні.
Я набраў тузоў у "тышчу".
Хто ж яшчэ, калі не я? -
абвясціў мне стол наўмысна...)
Ды не дама караля.
Не набралася, як трэба.)
Бо ня ўсе ж былі тузы.
А сябрук? Ён не "паехаў".
Ен узяў усе сваі.
Ён здзівіўся, бо ён ведаў
праз старэйшую сястру...
А яна? - Праз каго-небудзь,
"захваліць" як "мар'яжу".
Праз яго і я дазнаўся,
што і туз, і стол - аванс,
без якога б хваляваўся,
а з аднымі, з імі - пас.
Не народзіцца прыбытку,
праз які ёсць сэнс гуляць!
І кароль праз даму дыша.
Пад сталом? - хіба што масць.
Свидетельство о публикации №112071009476