Захапленне

Беларускія сады і рэчкі,
Ціхі гай і возера лясное
Безліч шчырых думак чалавечых
Назаўжды прывабілі сабою!

У захапленні гэтай прыгажосцю
Колькі песень спета і санетаў!
Колькі вершаў аб спатканні просяць
У бяроз, алешынаў і вербаў!

Лёгкім крокам на світанні раннім
Я пайду сцяжынкаю паволі
І прызначу сонейку спатканне
Там, дзе Свіслач заблукала ў полі.


Рецензии