Вось тут бягуць мае гады

Вось тут бягуць мае гады...
Нікуды мне ад іх не дзецца.
Я не мяняю гарады
У пошуках другога месца.

Я не блукаю па Зямлі,
Не цешу мараў у хвалях мора:
Люблю бязмежныя палі,
Нябёс блакітныя прасторы!

Чароўных думак салаўя
Не зведаць, седзячы ў хаце.
Адчуць мелодыю жыцця -
І ёсць галоўнае багацце!


Рецензии
О, Беларусь мая старонка

О, Беларусь мая старонка
Мясціны мілыя мае
Заўжды тут песні гучаць звонка
Мой дух і цела тут пяе;
Нясе ваду Нёман у мора
Яму іх Гаўя падае
Я ссумаваўся, але хутка
Ласункі ўсе будуць мае
Як тут паветра пахне хвояй,
Лясочкі родныя мае,
Нідзе не знойдзеш шчасця болей
Як пасядзець на родным пне
А як зямелька добра родзіць,
Беларусь хлеба шмат дае
Шчасліва ўсе па табе ходзяць
Багата тут народ жыве
О, Беларусь мая старонка
Мясціны мілые мае
Няхай тут песні гучаць звонка
Хай Беларускі дух жыве

Станислав Тарашкевич   02.11.2012 15:39     Заявить о нарушении
Замечательное стихотворение. Было приятно читать. Спасибо!

Светлана Рыжкова 3   07.11.2012 11:53   Заявить о нарушении