Пакл чаш мяне за парог...

Ты паклічаш мяне за парог ...
Я зманю, што скралі крылы,
Я зманю, што няма ўжо дарог,
Тых, не пройдзеных чорным пылам.

Папрашу - пасядзі са мной,
Проста побач - я не сумую.
Закаханая толькі табой ...
У жыцця цябе адваюю...

Толькі мне выбіраць не дадзена,
Па чыім цяпле сумаваць
Грэю рукі свае аб шкло,
Ты ж таксама? .. – Ці мне ж не згадаць?

Безадказныя нашы душы,
Ах, навошта я ў нешта веру?
Усе жывымі бываюць “па вушы”...
Знутры замыкаючы дзверы.

Не стучы, не пушчу да хаты.
Крылы зноў ад цябе схаваю,
Лепей буду хадзіць ... не варты
 Ты кахання майго... спяваю!!!


Рецензии