Двое

Ты ў маім разуменні дыхаеш на вуха / ліслівасцю/
Разліваешся песняй у крыві... Я прыпеў падпяваю.
Мы хварэем /падобна/ адною з табою хваробай...
Мы адзін аднаго, як кнігі / запоем-узахлёб/ чытаем...

Мы ідзем па сплошнай... / забараняльны знак абгона/
І энэргію жыцця ўбіраем у кахання далоні.
Я не спрынтар / як ты/ Мы – удзельнікі марафона...
Гэта шчасце – душой адчуваць, што нас зараз ДВОЕ.


Рецензии