Здаецца
Што ведаеш як гэта – дрэнна.
Усё яшчэ дрэнна – каму,
Калі не табе, несумненна.
Таму што жывы – баліць,
Ці таму што баліць – адчуеш,
Што тады не хацелася жыць,
А цяпер па жыцці сумуеш.
Уначы не сніліся сны.
Убоства і дробныя ўрыўкі.
Цяпер сняцца адны дні зімы,
І ад іх адрываеш спасылкі.
Ужо як бы і не баліць.
Ужо як бы яно і не сніцца.
Не маўчаць і не гаварыць.
Не памятаць і не забыцца.
Зарастае паволі хмыззём,
Шэрай вадкасцю набухае.
Усё тое, што звалі жыццём,
Ім па праўдзе ніколі не стала.
Вершы пішуцца самі сабой,
Але нейкія як бы не тыя.
Ёсць асфальт, але не пад нагой.
Скачуць чэрці, а збоку – святыя.
І сярод усіх іх дзесьці ты,
Альбо я. Хто там іх зразумее…
Абмінаем двары і масты.
Абмінаем, як только умеем.
Помню, як гэта – хочацца жыць
Так шчымліва, адчайна і шчыра.
І маўчаць, і ў той час гаварыць
На вымысленых хвалях эфіра.
Як не быць хочаш, не існаваць,
У паветры сухім распусціцца.
Помню, як гэта – што тут сказаць.
І наўрад ці такому забыцца.
А што зараз – не так, і не так.
І не верш, і не сказ, і не дзённік.
Не паэт і, на жаль, не мастак.
Не ўчора, але і не сёння.
Свидетельство о публикации №112070909178