Сусед - няуклюда i балака...

Сусед – няўклюда і балака –
 Крычыць суседу на бягу:
 "Мяне сягоння твой сабака
 Балюча цапнуў
 За нагу!"

 "Халера! Трасца яму ў косці!
 Стары сабака, а дурны!
 А ты...
 А ты яму адпомсці –
 Яго таксама грызані!!!"

2.09.2011


Рецензии
Пардон-пародыя.
***
Сусед назваў мяне сабакай...
Рагочуць людзі з разявак...
Як адбрахацца?..
- Гаўкай,моська,гаўкай.
Ты сам - сабак!

Олег Буйницкий   31.07.2012 16:18     Заявить о нарушении
"Мяне сягоння твой сабака» -твой –(м.р), Сабака –(ж.р.)

Олег Буйницкий   31.07.2012 18:21   Заявить о нарушении
А вось і не! Слова САБАКА ў беларускай мове - мужчынскага роду! Зірніце ў слоўнік, шаноўны Алег!
А пародзіі - гэта добра, асабліва, калі ў "яблычка". :-)

Демьянова Татьяна Дмитриевна   31.07.2012 20:43   Заявить о нарушении
Ды я ведаў,але,сцябаюсь і паглядаю на знаўства чалавекам мовы нашай.

Олег Буйницкий   02.08.2012 13:13   Заявить о нарушении