Гаспадыня-вясна

         
Палахлівых бяроз карагоды
Песцяць ззянне хвалюючых зор.
Хуткіх рэк гаманлівыя воды
Мусяць збегчы на вольны прастор.

Шлюбны клёкат буслоў на світанку,
Грукат колаў па стужках дарог,
І знаёмая сцежка ад ганку
Кліча ў свет, за бацькоўскі парог.

Што за з'ява ўладарыць пад сонцам?
І адкуль завітала яна?
Вельмі проста: у радзімай старонцы
Ладзіць баль Гаспадыня-вясна.
                пас.Дружны, Беларусь.


Рецензии
Прыемна сустрэць родную мову!
Спадабалiсь амаль усе вашы творы.

Егор Лобашов   10.07.2012 16:17     Заявить о нарушении
Вельмі прыемна, што Ў Расіі жывуць людзі,якія шангуюць родную мову.У мяне шмат беларускамоўных вершаў і , калі ёсць чытачы, то будуць надрукаваны і новыя вершы.

Светлана Рыжкова 3   10.07.2012 16:25   Заявить о нарушении
Сам я з Гароднi:) I ў мяне таксама есць некалькi вершаў на беларускай мове. Буду i далей знаемiцца з вашымi творамi.

Егор Лобашов   10.07.2012 16:38   Заявить о нарушении