Восень

Ах, як велічна восень ідзе па зямлі!
Як цудоўны яе каляровыя шаты!
Зіхацяць, нібы з бронзы, дубы-каралі,
І збіраюцца ў вырай чародкі пярнатых.

Ім ужо не хадзіць па ўзаранай раллі,
Ім за мора ляцець ад зімы і галоты...
"Развітанне,сады! Да спаткання, палі!
Да вясны пакідаем мірскія турботы."

Ах,вясна! Ты ў сэрцы, у марах, у снах!
Ты ў салоўкавых спевах на ўзлеску ля рэчкі,
Дзе ахапак чаромхі ў хлапечых руках
Дачакацца не можа жаданай сустрэчы...

Лёгкі сум... Гэта восень ідзе па зямлі:
Атрасаюць лістоту гаёвыя вежы,
Растаюць у бяздонні нябёс жураўлі,
І гайдаюць вятры павуцінак мярэжы.
               
                пас.Дружны,Беларусь


Рецензии