Мiлы край
Заглядае да мяне ў акенца,
Шамаціць высокая бярозка
У сваей смарагдавай сукенцы.
Запрашаюць выйсці ў сад, у поле,
Удыхнуць салодкага паветра,
Усміхнуцца небу і аблокам,
Лёгка бегчы наўздагон за ветрам.
Назбіраю з васількоў букецік,
Акуну ў раўчук сцюдзёны ногі,
Буду йсці, пакуль не прытамлюся,
Адпачну ў траве, каля дарогі.
Чую цяплыню зямлі бацькоўскай,
Мілы край, ты для мяне – адзіны!
Дзе б ні давялося апынуцца,
Сэрца назаўжды з табой, Радзіма.
Свидетельство о публикации №112070303169
У гэтым радку:
Буду ісці, пакуль не прытамлюся
Чаму не напiсаць "йсці"? Перакладчык адказвае, што ён ведае гэтае слова, як "идти")))
Дзякуй за верш!!!
Да сустрэчы!!!
Вершы 19.01.2014 01:49 Заявить о нарушении
Жанна Улахович 19.01.2014 22:43 Заявить о нарушении