Супакой мяне
Забяры каханне,
Бо на ім драўляны крыж
З чарнатой растання.
Не тэлефануй ізноў,
Не прасі сустрэчы.
За гады нямала дроў
Наламаў дарэчы.
Не выцягвай зноўку боль
З небыцця Сусвету.
Не анёл ты, не кароль,
Мне прабач за гэта.
Разбурыла п'едэстал,
Смецця ўжо не мае.
Шчасця, што мне не дадаў,
І з другім хапае.
Супакой мяне, суціш -
Не трапляй на вочы.
Сам каханню ставіў крыж.
Што ж цяпер ты хочаш?
Свидетельство о публикации №112070205441
Виктор Коновалов 2 14.05.2016 00:09 Заявить о нарушении