Нянька

Нянька спіначку дзіцяці
 Мые – тое верашчыць.
 Прылятае знекуль маці –
 І да нянькі,  і крычыць:

 “Як дзіцё купаеш, Нюра?!
 Хто ж так робіць?! Ай-я-яй!!!
 Ты спярша тэмпературу
 Мерай – потым акунай!”

 “Ды нашто дарэмны клопат? –
 Кажа нянька, –  Шмат гадоў
 Я ўжываю ўласны вопыт –
 Аніколі не падвёў:

 Як дзіця чырвоным стала,
 Значыць, горача – атас!
 А бялець пачне памалу –
 Цеплыня – у самы раз!”

21.08.2011


Рецензии