Не трэба казаць, што прайграу...

Не трэба казаць, што прайграў і ўпівацца тугой!
 Праз жах і адчай прарастуць, зарунеюць надзеі.
 Наперадзе змрок? І ад болю душа вар'яцее?
 Трымайся, цярпі... Ачуняеш – зноў кінешся ў бой.

Альбо пакахай, асвятляючы дзён карагод, –
 І сетку дажджоў разарве і раскідае сонца!
 Спазнай і адчуй, што жыццё наша – гэта бясконцы
 Праз хмары пакут ад зямельцы ў нябёсы ўзыход.

Ты толькі павер! І ўсё будзе па веры тваёй!
 З каханнем у сэрцы напішуцца новыя вершы!
 А Бог разбярэ: ці апошні ты ў свеце, ці першы –
 Паэт, і філосаф, і сябра па творчасці мой...

12.06.09


Рецензии