Не сумуй...

Не сумуй , калі раптоўна блізкі хтосьці
 Пекане абразай-крыўдаю цябе!
 Мы ўсе шмат чаго жадаем ад кагосьці,
 І так мала патрабуем ад сябе.

 Не звівай нянавісць марную, пустую,
 Не спяшай чужыя хібы падлічыць!
 Ў нечым воку і саломінка турбуе,
 А ва ўласным – і бярвенне не свярбіць.

 Падымі і апусці руку павольна
 І з усмешкай на крыўдзіцеля зірні –
 І прымі недасканаласць наваколля
 Памяркоўна – з чалавечай вышыні.

11.09.2011


Рецензии