Смерць акцёра...

Ён паміраў.
 У кадры.
 Сапраўды.
 Не адлюстроўваў
 Смерць –
 Канаў рэальна.
 І разам з ёй
 Прымаў
 І знак бяды
 Ў сваё жыццё –
 З канчаткам
 Прадказальным.
 Бы праракаў
 Гульнёй
 Уласны скон –
 Іграў і боль,
 І жах,
 Сабе на гора.
 Яшчэ не знаў,
 Што так
 Памрэ і ён –
 Журботны крыж
 Паэтаў
 І акцёраў!
 Бо, што ні верш –
 Прароцтва
 Трапны стрэл
 І, што ні фільм -
 Па лёсу –
 Бумерангам.
 І душыць сум:
 “Як мала
 Я паспеў!
 А мне – гарэць
 У полыме
 Пад танкам…”
 І ён гарыць
 Паходняй
 Уначы.
 Палае сэрца
 Болем
 Невыносным.
 Тут не ўратуюць
 Лепшыя
 Ўрачы,
 Бо гэта –
 Следства
 Шчырага
 Прароцтва.
 Яно малюе
 Будучыні
 Свет
 Па той, заданай
 Творамі
 Праграме,
 І пакідае
 Свой
 Нябачны след,
 Які кіруе
 Лёсамі,
 Шляхамі...

29.08.2010


Рецензии