Святар старанна рамантуе...

Святар старанна рамантуе
Ў сваім двары зламаны плот.
А побач  хлопчык шпацыруе,
Ажно глядзіць, здаецца, ў рот.

— Што, дзетка, вучышся сталярыць?

— Ды не... Мне б толькі вось пазнаць:
Калі святар па пальцу ўдарыць,
Што будзе ён тады крычаць?

18.03.2011


Рецензии