Санет

Дазволь – я споўню даўняе жаданне:
Ў табе, нібыта ў моры, патану
І неба – у вачах адлюстраванне –
Сваімі пацалункамі крану.

Дазволь – шапну табе такія словы,
Каб ты пачула спевы салаўя
І ўзімку пышнай квеценню вясновай,
Бы вішня, расцвіла б краса твая.

Дазволь – і я нястрыманай любоўю
Цябе ад шэрых будняў затулю,
Твае далоні сонейкам напоўню,
Тваю душу пяшчотай абаўю.

Дазволь… Хаця б да ног тваіх прыпасці…
І гэта нават будзе мне за шчасце…

20.02.2011


Рецензии