Ратуй, о Божа...

Ратуй, о Божа, грэшнікаў Зямлі!
Пашлі надзею ў вобразах і словах!
Сваёй любоўю сэрцы іх залі
І асвятлі разумнасцю галовы!

Даруй грахі знямоглым ад пакут,
Пазбаў хвароб убогіх і збалелых!
І дай па веры кожнаму, хто тут
Адною верай цешыць дух і цела!

А прыйдзе час канца турбот зямных,
Калі ўсе справы сыйдуцца на сконе,
Вазьмі ў нябёсы, Ойча,  душы іх
І пранясі над зеўрай у далонях!

9.09.2011


Рецензии
Не маю слоў... Адно перапаўняе душу - пачуццё гонару за Вас прад абліччам Радзімы нашай святай...

З паклонам,

Андрей Ястремский   18.11.2012 14:38     Заявить о нарушении
Дзякуй, Андрэй, за такія цёплыя словы! Хай нашы з Вамі лепшыя вершы збіраюцца ў скарбніцу роднай мовы.

Демьянова Татьяна Дмитриевна   19.11.2012 21:59   Заявить о нарушении