О, сорам вершы з-пад сякеры!
Але ж у іх – мая душа!
Таму запісваю і веру:
Змагу ствараць і "з-пад нажа".
А ледзьве кроіць навучуся,
Пачну наступны свой урок:
Іголкай з ніткаю прайдуся,
Каб за радком прашыць радок.
Калі ж станчэюць струны ліры,
Змагу й шыдэлак выкідаць –
Бо ўжо майстэрства ювеліра
Пачну асвойваць і ўжываць.
А як натхненне супакою,
Свой скарб да бляску давяду:
Адпалірую пастай ГОІ
І на паліцу пакладу.
6.02.2011
Свидетельство о публикации №112070105810
Олег Буйницкий 07.08.2012 19:35 Заявить о нарушении
І нават здымак пасты ёсць у Інтэрнэце. Прыкладаю да вершыка. :-)
Таццяна
Демьянова Татьяна Дмитриевна 08.08.2012 19:21 Заявить о нарушении