О, матацыкл мара yсiх узростаy!

О, матацыкл – мара ўсіх узростаў!
 Ён вабіць нат у восемдзесят два!
 Сядай і едзь – і скінеш гэтак проста
 Гадкоў мо з трыццаць – станеш як дзятва!

 Не бойся нечых поглядаў і ўсмешак!
 Няхай з цябе хто-небудзь і пакпіць!
 Але цяпер ты – крэпкі, бы арэшак,
 І малады – бо ўмееш смачна жыць.

 Ляці й спявай – і радуйся бясконца
 Вятрыску ў твар і шоргату шашы –
 Насустрач небу – там, на гарызонце –
 На моцных крылах цела і душы!


Рецензии