Не называй распустаю нiкога...

Не называй "распустаю" нікога,
 Але й святым нікога не лічы,
 Бо ўсе мы –  людзі, створаныя Богам, –
 Яшчэ блукаем ценямі ўначы.

І можа нехта вырваўся наперад,
 А хтось другі ад большасці адстаў,
 Але ж усім праходзіць шлях да веры,
 Да разумення духа хараства.

Тут, у зямным чысцілішчы для грэшных,
 Няма святых – не трэба і шукаць.

А шлях людскі – гасцінец несуцешны –
 То горны схіл, то бездань альбо гаць...

18.10.2011


Рецензии
Прекрасный!

Вася Вулканчиков   02.07.2012 20:17     Заявить о нарушении