Не губляйце сiлу духy...

Не губляйце сілу духу
 Ў час няласкавы, ліхі!
 Ёсць і ў злЫбядзе прадуха,
 Што ратуе ад тугі!

 Засумуецца спрасонку –
 Не журыцеся дарма:
 Ўпадабляйцеся дзіцёнку –
 У яго нуды няма.

 Павяртайцеся да сонца!
 Усміхайцеся дажджу!
 І ў будзённасці бясконца
 Упрыгожвайце душу!

 Адклікайцеся на спевы,
 Што заводзяць салаўі –
 Ім даволі шатаў дрэва
 І зярнятак на зямлі.

 Так і вы часцей у неба
 Падымайце погляд свой:
 Не адзіным толькі хлебам,
 Не адзінай галавой…

Пазабудзьце пра “шчамлёткі”
І пра слова “не стае”,
 Перагледзьце ўсе  “ахвоткі”
 І магчымасці свае.

 Удыхайце пахі лета,
 Услаўляйце прыгажосць…

 І на лузе ў моры кветак
 Абвясціце: "Шчасце ёсць!"

31.03.2011


Рецензии
ЦУДОУНЫ ВЕРШ!
ДЗЯКУЙ ВАМ!

Андрей Ястремский   01.07.2012 00:46     Заявить о нарушении
Дзякуй, Андрэй! Дабра Вам!

Демьянова Татьяна Дмитриевна   01.07.2012 12:42   Заявить о нарушении