Людмiле Рублеускай
Паіла прагную душу
І ўсё дзяўбла сябе дакорам –
А я вось так не напішу.
Свае агледзела з нудою –
Здаецца, знішчыла б ушчэнт:
Мае напоўнены вадою,
А Вашы – кожны – дыямент.
Ў маіх няма дзе зачапіцца
Вачам цікаўным нічыім,
А ў Вашых – мудрасці крыніцы
І прыгажосці ручаі.
Мае – на плоскасці ды ў коме –
Бы прастарэкі без прыкрас,
А Вашы – вершнікі ў аб’ёме –
Што ні чытанне, то экстаз.
І, скуль радкі не праглынаю,
Без недамовак прызнаю:
Іх дух жыцця і плоць жывая
Хвалюе стрыманасць маю.
Ў іх ветру роў і цнота снегу,
І яркіх фарбаў карагод,
Яны – і альфа, і амега,
І нараджэнне, і сыход.
Шкада, няма ў паэтаў вучняў!
Але я маю вечары –
Каб зборнік Ваш у свой падручнік
На доўгі час ператварыць.
“Сусветнай мары белы човен
Мне не патрэбен і на грош”.
Мае марэннні – вершаў словы.
“Прыступкі ў вечнасць – і не больш…”
24.06.2011
Свидетельство о публикации №112062500699