Леры Сом
“Калі я знікну (гэта будзе хутка)”…
“Калі я знікну – першая з кагорты…”
З кнігі Леры Сом “…………..зорка”
-----------------------------------------------------
Балела сэрца… Ныла ажно суткі…
Ледзь пульсавала ў стоме і без веры.
“Калі я знікну (гэта будзе хутка)” –
Лілася роспач вершам на паперу.
“Калі я знікну – першая з кагорты…”
Як быццам дзень апошні – на пастоі.
Парыў душы? А мо… парыў аорты?
Альбо пакуты сэрца ноччу злою?
Дзе па лязе завостраному – пехам,
А дзе паўзком па чырвані вуголля.
“Калі я знікну”…
Вецер доўгім рэхам
Гукае знічку, знікшую на полі…
23.1.2010
Свидетельство о публикации №112062500656