Мы з табой адчувалi адное i тое ж...
Але хтосьці між намі акрэсліў мяжу –
І цяперака ты пра зямное ўсё мроіш,
А я, нібы дурніца, у неба гляджу.
Мы ў сваіх “даляглядах” не здольны сыйсціся,
Але і разлучыцца не можам ніяк.
І дагэтуль не маем разумнага выйсця.
Існуем, нібы ў байцы: я – лебедзь, ты – рак.
Я вятрыскам ірвуся да сонца, на волю.
А ты клюшнямі ўпарта грабеш да вады.
Хоць і марым абое пра лепшую долю,
Цягнем воз уразброд невядома куды.
О, насмешка жыцця – супрацьлегласцяў повязь!
Прыцягненне-зліпанне – бяда палюсоў.
Пэўна, іх не разняць. Не дамовіўшы споведзь,
У бязглуздую збрую ўпрагаюся зноў…
Свидетельство о публикации №112062505580