Мужчыну жонка прыпынiла

Мужчыну жонка прыпыніла
Ля ювелірнай новай крамы
І нечакана зачапіла,
Спытаўшы тонам свецкай дамы:

 – Табе не сорамна, мой мілы,
Са мной на людзях паявіцца?
Я болей году прахадзіла
Ў адных і тых жа завушніцах!

 – Але ж  яны раскошна ззяюць –
Ператрываюць крызіс гэткі!
А паглядзі, як выглядаюць
Мае адзіныя шкарпэткі!

27.01.2011


Рецензии