Матляецца змалку...

Матляецца змалку
 Сюжэт уваччу:
 Лёс круціць скакалку,
 А я ўсё скачу.

 А як замаруджу
 Падскокі свае –
 Жыццё мяне тут жа
 Скакалкаю б'е.

 Лупцуе балюча
 Па голых нагах –
 Не тое, каб змучыць
 І выклікаць жах,

 А каб дасканалай
 Была у хадзе
 І не пазяхала
 Ніколі, нідзе.

 Навуку ўспрымаю
 Амаль на ляту:
 Не крочу

Першапачатковы варыянт:

Матляецца змалку
 Сюжэт уваччу:
 Лёс круціць скакалку,
 А я ўсё скачу.

 А як замаруджу
 Падскокі свае -
 Жыццё мяне тут жа
 Скакалкаю б'е.

 Лупцуе балюча
 Па голых нагах -
 Не тое, каб змучыць
 І выклікаць жах, -

 А каб гарцавала
 Хутчэй у хадзе
 І не пазяхала
 Ніколі, нідзе.

 Навуку ўспрымаю
 Амаль на ляту:
 Не крочу - лунаю...
 А мо не ўпаду?
 
1.12.2011
 А мо не ўпаду?


Рецензии