Касцы траву касiлi у панi...

Касцы траву касілі ў пані.
 Стаміліся – ажно да млосці.
 Ляглі апоўдзень на паляне,
 Каб параўняць хоць трохі косці.

 А тут і пані раптам едзе.
 “Ўставайма! – шэпча наймалодшы, –
 Бо быць бядзе. Убачыць нэндза –
 Не дасць ні ежы нам, ні грошай.”

 “Не трэба ўскокваць, – найстарэйшы
 Астатніх сцішвае спакоем, –
 Траву скубіце, хто спрытнейшы,
 А я знайду, што пані мовіць.”

 “Ну, гультаі, чаго ляжыце?” –
 Пытае ў іх жанчына прыкра.
 А хлопец кажа: “Гэта – выйсце
 З праблемы, што раптоўна ўзнікла.

 Касілі, пані, мы сумленна,
 Але дайшлі да цуда-месца:
 Мурог вялізны – па калена,
 Касой не ўзяць – рукамі рвецца.”

 “Касой – ніяк? – прамармытала
 Ім гаспадыня (ой, дурніца!)…
 “Ну, калі так… другая справа…
 Вось гэтак, хлопцы, і рабіце…”

28.06.2011


Рецензии