Кароткасць талента сястра...

Кароткасць – талента сястра,
 А прастата – напэўна, цётка.
 Таму – загад рабам пяра:
 “Пісаць і проста, і каротка!

Не пстрыкаць словы абы як,
 А працінаць адзінай фразай,
 Каб не памножыць лік пісак,
 Чые радкі – вушам абраза.”

Хтось лічыць: “Колькасць – гонар наш!
 Напішаш больш – вышэй адзнака!”
 Але я думаю інакш:
 “Ці колькасць выварыцца ў якасць?”

17.02.2011


Рецензии