Ранак

Бэзавы водар вітае вакол.
Кроплі расы зіхацяць на пялестках.
Голуб у паветры нібы анёл.
Шэры сабака ляжыць на памостках.

Хлопец суседскі на працу ідзе,
Не заўважае ён цудаў у ранку.
Цетка Анюта палошча ў вадзе
Тую анучу, што трапіла з ганку.


Рецензии
Як гэта ў тваім стылі, Саша - што бачу, пра тое і пішу!)))

Вершы   18.02.2014 22:18     Заявить о нарушении
гэта дрэнна?..
бачаць амаль усе, але не кожны можа расказать аб тым, што убачыў...

Александр Зенкевич   19.02.2014 14:15   Заявить о нарушении
Што ты, Саша! Прабач, я хацеў сказаць - пазнаю руку майстра! Ты пішы, я буду чытаць!

Вершы   20.02.2014 01:46   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.