зарисовки
дыхаюць праўдай карціны.
Пэн,Марк Шагал і Малевіч
Нас запрашаюць гасцінна.
-2-
У Шагала найлепшы адбітак
У рыфмованай часам траве:
на Пакроўскай, у бронзе адліты,
Ён у памяці многіх жыве...
-3-
Хіба можа не выплюхнуць сіла,
Калі прагне высноў адкрыцця,
Калі прагай душу надзяліла
Непаўторная радасць быцця!
-4-
аздобіла жоўтую ружу
ружовымі кветкамі клеверу,
ружовы піён- зялёным безам,-
а чым аздоблю свае вершы?
-5-
Зярнятка і зямля...
Мастак і масты...
Агонь і Агні-йога...
Хвіліна і хваля...
Рэкі і рэха...
Ці ёсць у гэтых парах
Няяснае злучэнне?
-6-
Мастак павінен захварэць творчасцю, як чалавек - вірусамі...
-7-
Калі трава такая зялёная
А птушкі лётаюць так высока,-
Рыжы кот такі сумны, такі самотны,-
У кожнага праўда свая?
-8-
Чаму так крычаць чайкі?-
Запрошваюць на чай?
Спасцігаюць неспастіжнае?
-9-
Чым меньш самаснасці,
тым больш чуйнасці...
-10-
Бачыш, хваля за хваляй бяжыць,
на каханне жыццё набягае:
суцяшаць,хваляцца і жыць!
А жыве толькі той, хто кахае!!!
Свидетельство о публикации №112061806705
Соловьёва 09.07.2012 01:39 Заявить о нарушении