Пунктиры

На стале - кніга,
Побач- кубачак кавы,-
Падарункі жыцця.
     -2-
Мы аб каханні марылі калісьці,-
Няма з кахання грошай і карысці,
Але каханне - мой самы лепшы дар,
Як ноччу- месяц, зоркі і ліхтар.
   -3-
Стрэлы, прарэзаныя цыбуляй,
Пасаджанай мной,больш салодкія,
Чым іншыя.
     -4-
Самае яркае ўражанне-
Твой погляд
Праз залу, поўную людзей.
  -5-
Самае шчаслівае імкненне-
Твой цёплы дотык да мяне
На вачах усёй выставы.
   -6-
Сяброўка - мастачка, кравец і паэтка,
Нейтралізуе імгненні да раз'яднання
І таму з'яўляецца ў цэнтры сваіх сяброў.
    -7-
Самае лепшае ў жыцці-
Безупыўнае абнаўленне
Душы.
    -8-
Каханне - дар
Абранага аднаго сэрца
Другому.
    -9-
Дарыць і дараваць-
Ад слова "дар",
Прабачаць - гэта дар
Бачыць наперад.
    -10-
Чалавек - гэта Сусвет
Абмежаванай формы
З неабсяжным зместам.
   -11-
Як грыбок
Над травой,
Узняўся верш
Над жыццём...


Рецензии
Соловушка, номер 9 очень интересное прочтение обычных слов!
Я и не ждал тебя, думал, раз писать не можешь, может уехала...
Ну да ладно. Как говорят - сердцу не прикажешь!:)
С теплом и улыбками,
Ванька

Ванька Жук   17.06.2012 10:45     Заявить о нарушении