Чысц ня
У космас недасягальнай прасторы,
Дзе так адвольна сэрца б’ецца,
І розум не бывае кволы.
Усё імкнецца да палёту,
Памкненні прагнуць чысціні –
І адчуваеш асалоду
Ад усёй пяшчоты, дабрыні.
Сабе здаешся кропкай малай
Сярод буйнога небыцця,
Але ўжо прыемна сталай,
Прыстасаванай да жыцця.
Душа імкнецца да свабоды,
Адчуць бязмежнасць цішыні,
Стаць заваёўнікам(няхай з нагоды)
Хаця бы частачкі Зямлі.
Свидетельство о публикации №112061506637