Почти хокку

Непрыкметнае шэрае лета...
Нават кветкі пануюць панура
Кожным ранкам,даждлівым і хмурым.
    -2-
Ёсць яшчэ нямала цудаў:
Вырастаюць кветкі з бруду,
І з вайны - самотны мір.
    -3-
Чырвоныя бакалы руж
Мне дорыць і нярэдка
Мой патаемны муж...
    -4-
Праз імжу прабіваецца золата,
Быццам лічбы - на беленькі аркуш,
І слупы пад дажджом мыюць чаркі.
     -5-
Гудрун Паўзэванг у рамане "Хмара"
Распавядае пра радыёцыйную бяспеку.
Пісьменніца ў 80 год б'е ў набат,
Здымае фільмы,крычыць пра атамныя рэактары,
А мы у 40-50 гадоў робім выгляд,
Што нічога не здарылася...
     -6-
Імжыць дробны дожджык,-
Расцякаюцца вялікія лужыны,-
Так я сумую без сяброўкі.
     -7-
Такія слабыя грудзі
Ў Максіма Багдановіча,-
І такі моцны паэтычны голас!
     -8-
Кубачак шыпшыны
Дорыць ён дзяўчыне,-
Дзе ж яе шыпы?!
     -9-
Думкі з'яўляюцца ў цішыні,-
Але ў ёй не ўзлятае палова*,-
Вецер жыцця аддзяляе зерне ад смецця...
*палова- плевелы

     -10-
Ізноў закахаецца Ён,
І перарэжа вены Яна,-
Вось такое бывае каханне!
    -11-
Сацыяльная неўладкаванасць
Людзей на зямлі...
І з яе нараджаюцца вершы...
     -12-
Збіраюся з тайнаю моцай
Звярнуцца да любага сонца:
Палова чэрвеня*-нябыт.

Палова чэрвеня- половіна іюня
      -13-
Дзяўчынка спіць,
А я з пяшчотай
Гляджу на роднае дзіця...
       -14-
Маці М. Багдановіча памерла, калі хлопчыку было 5 гадоў.
Сам паэт памёр у 25.
20 гадоў без мацярынскага клопату...
       -15-
Але ж у памяці плывуць
І "Слуцкія ткачыхі",
І "Страцім- лебедзь"...
       -16-
Распазнаць саміх сябе-
Задача кожнага,
Але самая незразумелая...
        -17-
На фіранках* самотныя вазы,
У звычайных - піёны стаяць
І галінкі - язміну...
        -18-
Мы ўсе душы адной
У рознай абалонцы.
Мы дыхаем вясной.
Нас апякае Сонца.
Нас закалілі ветры
Усіх старонак света.
Нас аб'ядналі нетры
Інтэрнэта...
        -19-
Чым больш у цябе грошай,
Тым больш дзвярэй табе адчыняць,-
Нішчых не любіць ніхто...
        -20-
Лістота - гэта крылы дрэваў,
Якія вісяць нерухома
Ўсё лета...


Рецензии
СоНаточка! Дык нужны же переводы .Я ж ниче не понимаю.
Был в командировке в Киеве. Месяц учил название фильма: "Осброен та дюже не беспечен". Уже дома на работе спросил у своей технологини Татаренко, как перевести. Она запросто: "Вооружен и очень опасен" Я почему то был потрясен.

С теплом и улыбкой

Эдуард Шульман   30.06.2012 01:19     Заявить о нарушении
Спасибо, Эдуард: какая прелесть:осброен та дюже не обеспечен...

Соловьёва   09.07.2012 01:38   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.